Лукашэнка згадаў "кавідную пнеўманію": На маім прыкладзе вы бачыце сёння

Лукашэнка згадаў "кавідную пнеўманію": На маім прыкладзе вы бачыце сёння

11 студзеня на ўручэнне прэмій "За духоўнае адраджэнне" , "Беларускi спартыўны Алiмп" і спецпрэмій Аляксандр Лукашэнка прыйшоў хворы і з цяжкасцю прачытаў сваю прамову. Гаворачы пра тое, што Беларусь умее знаходзіць "эфектыўныя адказы на любыя выклікі", ён сказаў: "Пацверджанне — тое, як мы спраўляемся з кавіднай пнеўманіяй". І дадаў: "На маім прыкладзе вы бачыце сёння".

Раней Лукашэнка расказваў, што ўпершыню перахварэў каранавірусам летам 2020 года.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі