Лукашэнка згодны на рэформу ЖКГ, прыватызацыю і павышэнне пенсійнага ўзросту

Лукашэнка згодны на рэформу ЖКГ, прыватызацыю і павышэнне пенсійнага ўзросту

Аляксандр Лукашэнка 3 лістапада правёў нараду па перамовах наконт крэдыту Міжнароднага валютнага фонду.

Ён нагадаў, што па выніках перамоваў з прадстаўнікамі МВФ іх патрабаванні былі прызнаныя разумнымі і рана ці позна іх давядзецца выконваць. Пытанне ў тым, кажа Лукашэнка, у якія тэрміны выконваць і якія будуць наступствы.

Кіраўнік Беларусі заявіў, што будуць праводзіцца не рэформы, а "ўдасканаленне таго, што ў нас ёсць", инфармуе БЕЛТА.

Лукашэнка: "Толькі тады пойдзем на ўдасканаленне таго, што маем, калі будзем ўпэўненыя, што ў выніку, да прыкладу, павышэння тарыфаў на ЖКГ, людзі будуць здольныя заплаціць па рахунках".

Ён згадаў таксама прыватызацыю і паведаміў, што яна павінна быць "сумленнай, чыстай, адкрытай і, самае галоўнае, — канкурэнтнай". Згадзіўся Лукашэнка і на магчымае павышэнне пенсійнага ўзросту: "Калі мы гаворым пра тое, што нам трэба павышаць пенсійны ўзрост, што нам, дарэчы, МВФ настойліва рэкамендуе, я перад выбарамі гэта сказаў, гэта мая абсалютная перакананасць — нам трэба павышаць пенсійны ўзрост, і назваў прычыны. Але пры гэтым сказаў, што мы павінны параіцца з народам. Я даручыў Адміністрацыі прэзідэнта, думаю, яны ўжо выпрацавалі нейкі алгарытм, як з народам параіцца".

Лукашэнка дадаў, што не будзе трагедыі, калі МВФ не падтрымае меркаванне беларусаў: "З бухты-барахты рабіць нельга, паламаем краіну, пакрыўдзім народ, дэстабілізуем сітуацыю і страцім у выніку Беларусь".

Фота: БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі