Лукашэнка знайшоў замену Віктару Шэйману

Аляксандр Лукашэнка прызначыў новым кіраўніком справамі Валерыя Іванова​ / БЕЛТА
Аляксандр Лукашэнка прызначыў новым кіраўніком справамі Валерыя Іванова​ / БЕЛТА

Новым кіраўніком справамі прэзідэнта стаў Валерый Іваноў​, паведамляе БЕЛТА. Да прызначэння на гэтую пасаду ён кіраваў "Белкаапсаюзам".

Іваноў — зааінжынер і палітолаг, ён скончыў адпаведна Горацкую сельгасакадэмію і Інстытут паліталогіі і сацыяльнага ўпраўлення БДУ. У мінулым працаваў на розных пасадах у мясцовай уладзе, быў віцэ-прэм'ерам, намеснік кіраўніка Адміністрацыі, сенатарам і дэпутатам, узначальваў "Беларускую калійную кампанію".

Ранейшы кіраўнік Упраўлення справамі прэзідэнта Віктар Шэйман займаў гэтую пасаду з 2013 года і быў апошнім "старажылам" у камандзе Аляксандра Лукашэнкі, а таксама адным з найбольш набліжаных да яго чыноўнікаў. Аб адстаўцы Шэймана было аб'яўлена ў пачатку чэрвеня.

"Далёка не сыходзь, — сказаў Лукашэнка Віктара Шэйману, прымаючы адстаўку. — Бачыш, якая сітуацыя вакол Беларусі. Не дай бог нам з табой яшчэ ўзяць аўтамат у рукі і абараняць краіну".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі