Лукашэнка з'язджае ў Афрыку
![Аляксандр Лукашэнка ў Зімбабвэ, студзень 2023-га](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-10/4611.jpg.webp?itok=za6DyRX8)
Аляксандр Лукашэнка ў Зімбабвэ, студзень 2023-га / president.gov.by
Аляксандр Лукашэнка з'язджае ў Афрыку. У прыватнасці, падчас турнэ ён наведае Экватарыяльную Гвінею.
Сваю паездку ў Афрыку "ў бліжэйшы час" Лукашэнка анансаваў у чацвер падчас сустрэчы з кіраўніком МЗС Экватарыяльнай Гвінеі.
У студзені Аляксандр Лукашэнка наведваў Зімбабвэ. У Беларусі там была цікавасць да здабычы карысных выкапняў. Экватарыяльная Гвінея — буйны экспарцёр нафты. У пачатку восені РБ наведаў прэзідэнт гэтай краіны.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.