Лукашэнку чакаюць на ферме ў Смалявіцкім раёне
У пятніцу Аляксандра Лукашэнку чакаюць на ферме ў Смалявіцкім раёне. Як паведамляе тэлеграм-канал Пул Першага, кіраўнік дзяржавы наведае арганізацыі групы кампаній "Сервалюкс". Яго пазнаёмяць з тэхналогіяй вытворчасці паўфабрыкатаў з мяса птушкі, з умовамі гадоўлі і ўтрымання буйной рагатай жывёлы. Гаворка пойдзе і пра вясеннія палявыя працы, дадае БЕЛТА.
Чакаецца, што кіраўнік дзяржавы падчас сваёй рабочай паездкі зноў выкажацца пра сітуацыю з распаўсюдам каранавіруса. Магчыма, што ён раптоўна зменіць маршрут і зноў пабачыць не толькі тое, што падрыхтавалі да яго візіту.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.