Лукашэнку паведамілі пра аб'ём ценявой эканомікі ў Беларусі
У чацвер прайшла нарада ў кіраўніка дзяржавы, прысвечаная эфектыўнасці барацьбы з карупцыяй і з эканамічнымі злачынствамі.
На ёй міністр па падатках і зборах Уладзімір Палуян паведаміў Аляксандру Лукашэнку, што аб'ём ценявой эканомікі ў нашай краіне ацэньваецца ў 8-10% ад Валавога ўнутранага прадукта. "Ад гэтых адсоткаў мы павінны максімальна забраць тую частку, якая мусіць быць у бюджэце, каб грошы працавалі для ўсяго грамадства", — цытуе словы міністра БЕЛТА.
Уладзімір Палуян адзначыў, што ў гэтыя 8-10% уключаныя таксама прыбыткі ад прысядзібных гаспадарак беларусаў, а таксама ад рэалізацыі асабістай маёмасці. "Таму, натуральна, тут не трэба гаварыць пра тое, што гэта надта вялікая сума для нашай краіны", — сказаў міністр.