Лукашэнку сказалі, што расіянін падпаліў у Гомелі машыну міліцэйскага начальніка
22 снежня Аляксандру Лукашэнку паведамілі, што жыхар Гомеля падпаліў асабістую машыну міліцэйскага начальніка (першага намесніка начальніка ўпраўлення дэпартамента выканання пакаранняў па Гомельскай вобласці) і прабіў колы ў 39 тралейбусаў ("з мэтай спынення руху грамадскага транспарту"). Лукашэнка сустракаўся з актывам Гомельскай вобласці, на якой пра сітуацыю расказаў начальнік абласнога ўпраўлення КДБ Аляксандр Мельнікаў. Паводле яго слоў, мужчына затрыманы. Крымінальную справу распачалі за здзяйсненне "акту тэрарызму".
Жыхар Гомеля здзейсніў падпал "па экстрэмісцкіх, палітычных матывах". Вядома, што гэта грамадзянін Расіі, які мае від на жыхарства ў нашай краіне.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.