Ля будынка Адміністрацыі Януковіча мітынгуюць каля 8000 чалавек (фота)

Як перадае ЛІГАБізнесІнформ, з боку вуліцы Лютэранская перад мітынгоўцамі з аўтамабіля выступаюць дэпутаты. Ад двара Адміністрацыі людзей адлучае кардон "Беркута". Акрамя таго, уваход загароджаны міліцэйскімі аўтобусамі.



Таксама цяпер ідзе мітынг на рагу Лютэранскай і Банкавай. Уезд у Адміністрацыю перакрыты аўтобусамі. На ўваходзе з вуліцы стаяць байцы ўнутраных войскаў шасцю шэрагамі з металічнымі шчытамі і ў шлемах.



Каб пазбегнуць правакацый, пратэстоўцы выбудавалі жывы шчыт з дужых мужчын перад байцамі, спінай да іх. На мітынгу прысутнічаюць і народныя дэпутаты, якія ішлі ў камізэльках зялёнага колеру з надпісам "народны дэпутат Украіны".



Фота — liga.net і ВВС

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі