Лябедзьку вінавацяць у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве
Гаворка ідзе пра перадвыбарчы пікет, які прайшоў 2 сакавіка каля Камароўскага рынку.
Старшыня Аб'яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька ў пятніцу даў пісьмовыя тлумачэнні ў Савецкім РУУС сталіцы. Там яму паведамілі, што вядзецца адміністрацыйная справа наконт пікету салідарнасці з Украінай.
Лябедзька паінфармаваў міліцыянтаў, што пра пікет чыноўнікаў Мінгарвыканкаму апавяшчаў кандыдат у дэпутаты мясцовых саветаў ад АГП, лідэр нефармальнага руху "Маладая Беларусь" Артур Фінькевіч. Тым не менш, на Лябедзьку склалі пратакол за арганізацыю несанкцыянаванага мерапрыемства, інфармуе БелаПАН.
Працэс над лідарам АГП адбудзецца 12 сакавіка ў судзе Савецкага раёна Мінска.