"Ляпісы", Лявон Вольскі і Akute атрымалі галоўныя ўзнагароды "Даём рады"

13 лютага Еўрарадыё абвясціла пераможцаў музычнай прэміі "Даём рады". Па выніках галасавання рэдакцыі галоўны прыз, "Гурт-2014", атрымаў "Ляпіс Трубяцкі", які летась спыніў існаванне, але ўсё ж паспеў нарабіць шуму і добрых песень. "Сольным выканаўцам-2014" стаў Лявон Вольскі: музыка запісаў магутны і бескампрамісны альбом з нарвежскімі музыкамі.

Фотарэпартаж з фестываля "Даём рады"


"Альбомам-2014" рэдакцыя Еўрарадыё прызнала “Reaĺnaść i sny” Akute. "Сінглам/ЕР-2014" стаў "Ag" "Серебряной свадьбы". З мінулагодніх еўрапейскіх альбомаў нам больш за ўсіх спадабаўся “48:13” Kasabian.


"Дэбютам-2014" Еўрарадыё палічыла гурт Haina. Лепшым "Музычным праектам-2014" — тэлепраект "Легенды. Live". "Фестывалем-2014" стаў "Мост". А самае выбітнае музычнае відэа, на погляд Еўрарадыё, выпусціў гурт The UNB (працаваў над відэа да песні "Крот-Фронт" кліпмэйкер Макс Сіры).


Па традыцыі, не абышлося і без жартаўлівых намінацый. У катэгорыі "Непатанаючая легенда" перамог Сяргей Міхалок. "Гучным расстаннем года" стаў Аляксандр Памідораў, які летась расстаўся з лішняй вагой. "Няспраўджанай надзеяй" названы палёт гурта J:морс у Амстэрдам, бо сталіцы Нідэрландаў музыкі не ўбачылі: ім было дазволена выключна прагуляцца па мясцовых Duty Free.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі