"Свята безгалосых крываграючых артыстаў" ці "круцейшы канцэрт"

У сацыяльных сетках з'явілася вельмі шмат водгукаў пра фестываль "Даём рады". Многіх ўразіў не толькі сам канцэрт, але і магчымасць паслухаць няхай не "Ляпісаў", але Trubetskoy жыўцом ў Мінску.

"К нам приехал "Трубецкой", он как Ляпис, но живой", — гэтую фразу можна было заўважыць на многіх старонках у сацыяльных сетках.

А вось эксперты не зацанілі ігру музыкаў і гук.

""Даем рады" пакуль што падобныя на свята безгалосых крываграючых артыстаў, — піша ў Фэйсбук піяршчык Дзмітрый Безкаравайны. Праўда, пазней удакладняе, што яму не спадабалася як гралі гурты РСП і яго ж былыя падапечныя Akute. А вось гук, на думку Змітра, быў так сабе ваў ўсіх гуртоў.

Многія фанаты, каб зрабіць сэлфі з Паўлам Булатнікавым, залазілі на сцэну. Пакуль ахова не заўважыла, некалькі дзесяткаў чалавек паспелі зрабіць фатаграфіі з гуртом Trubetskoy прама на сцэне падчас выступу. Астатнім жа давялося чакаць заканчэння канцэрта.

Еўрарадыё сабрала водгукі, фатаграфіі і сэлфі, якія рабіла публіка падчас канцэрта.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі