Лявон Вольскі прэзентаваў адразу два кліпы (відэа)
Лявон Вольскі прэзентаваў адразу два відэакліпы на свае песні. Музыка зрабіў гэта напярэдадні канцэртнай прэзентацыі альбома "Гравітацыя". Яна пройдзе 2 сакавіка ў Prime Hall.
Сёння музыка прэзентаваў кліпы на песні "Лепшыя на свеце" (рэжысёр Арцём Лобач) і "Човен" (рэжысёр Лізавета Ганчарова).
"Лепшыя на свеце" — адна з найбольш аптымістычных песень альбома, бо яна пра каханне. Такое яскравае і светлае, быццам ляціш над зямлей. "Човен", наадварот — сумная развітальная песня героя, які сканчае існаванне на гэтым беразе і рыхтуецца да пераходу на іншы", — распавёў Вольскі.