Лявон Вольскі выпусціў кліп на "Русскую песню"

Лявон Вольскі выпусціў кліп на "Русскую песню"

Лявон Вольскі выпусціў кліп на "Русскую песню". Гэта трэці сінгл з альбома "Гравітацыя".

"Песню я напісаў у 2013 годзе, яшчэ да пачатку падзей ва Украіне, — піша Вольскі на сваёй старонцы ў Facebook. — На жаль, вялікая частка нашай краіны жыве ў чужой мэдыяпрасторы, цікавячыся больш зорнымі раманамі Пугачовай і Кіркорава, чым падзеямі ў Беларусі — было так тады, застаецца так і зараз. Асабліва моцна на масы ўплывае тэлебачанне — пра гэта кліп, які зняў рэжысёр Аляксандр Міцкевіч".

Сам музыка прызнаецца, што ўжо гадоў 10-15 не глядзіць аніякіх тэлеканалаў і "вельмі гэтаму рады".

У канцы мінулага года Лявон Вольскі прэзентаваў кліпы на песні "Зніклыя людзі" і "Аперацыя адукацыя". Канцэртная прэзентацыя альбома "Гравітацыя" пройдзе 2 сакавіка ў сталічным Prime Hall.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі