Людзі ў зялёна-чырвоных касцюмах ляпілі дзяржсцягі на вокны ў Новай Баравой

Людзі ў зялёна-чырвоных касцюмах ляпілі дзяржсцягі на вокны ў Новай Баравой

У "бунтарскім" раёне Мінска Новая Баравая 27 студзеня з'явіліся невядомыя мужчыны ў зялёна-чырвоных спартовых касцюмах. Яны ляпілі дзяржаўную сімволіку на вокны жыхароў і пад'езды дамоў. Адпаведныя відэаролікі з'явіліся ў сацыяльных сетках.

На адным з відэа бачна, што, прыляпіўшы сцяг на дзверы пад'езда, мужчыны фатаграфуюць вынікі сваёй працы — верагодна, для справаздачы.

Раней міліцыя заявіла, што будзе расцэньваць бел-чырвона-белыя сцягі ў вокнах і на гаўбцах як несанкцыянаваны пікет. Вядомыя выпадкі пра затрыманні за вывешаны сцяг Японіі (белы з чырвоным) і штраф за бел-чырвона-белыя жалюзі. Можна не сумнявацца, што расклейка чырвона-зялёных сцягоў пікетам лічыцца не будзе.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі