Лыжнік Сяргей Далідовіч з дачкой з'ехаў з Беларусі
Лыжнік Сяргей Далідовіч разам з дачкой Дар'яй з'ехаў з Беларусі. Пра гэта ён напісаў у Facebook: "З'ехалі. Але вернемся (веру). Жыве Беларусь!". Цяпер яны знаходзяцца ў Польшчы.
Далідовіч анансаваў ад'езд за мяжу ў студзені. Прычынамі ён назваў палітычны і этычны складнікі. Сяргей Далідовіч паслядоўна выступае за сумленныя выбары ў Беларусі і супраць гвалту сілавікоў. Яго дачку-лыжніцу беларускія спартыўныя функцыянеры адхілілі ад міжнародных спаборніцтваў з палітычных прычынаў (як і Святлану Андрыюк). Гэтай сітуацыяй зацікавіліся Міжнародная федэрацыя лыжнага спорту і Міжнародны алімпійскі камітэт.
Андрыюк таксама казала пра планы з'ехаць з Беларусі ў Польшчу.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.