Маці Эдуарда Лобава: Ганаруся сваім сынам, бо ён трымаўся мужна
Яна пераканана, што Эдуард, як і Зміцер Дашкевіч, выйдзе на волю значна раней.
Суд Маскоўскага раёна сёння асудзіў маладафронтаўцаў Змітра Дашкевіча на 2 гады калоніі агульнага рэжыму і Эдуарда Лобава на 4 гады калоніі ўзмоцненага рэжыму, нібыта, за "хуліганства".
Маці Эдуарда Лобава адразу пасля вынясення прысуду паведаміла, што ганарыцца сваім сынам, бо ён трымаўся мужна і ні на кога не паклёпнічаў. Яна пераканана, што яе сын і Зміцер Дашкевіч выйдуць на волю значна раней, чым адведзена судом, паведамляе "Народная воля".