Маці, якая выкінула дзіця ў смецце, шукаюць з дапамогай відэарэгістратараў

У Баранавічах праваахоўныя органы шукаюць маці, якая выкінула нованароджанага ў смеццевы бак. Труп хлопчыка, які, як стала вядома, нарадзіўся жывым, знайшлі ўчора раніцай каля студэнцкага інтэрната па Камсамольскай вуліцы. Ён быў загорнуты ў зялёныя штаны. Следчы камітэт распачаў крымінальную справу па артыкуле "забойства".

Як паведамляе Intex-press, міліцыя звярнулася да аўтаўладальнікаў, машыны якіх напярэдадні знаходзіліся ў тым двары. Іх просяць прагледзець запісы на аўтамабільных відэарэгістратарах з мэтай устанаўлення асобы злачынцы.

За няпоўныя 2 тыдні ў нашай краіне забілі трох нованароджаных. Першы выпадак адбыўся ў Полацку, дзе 31 траўня ў кантэйнеры для смецця знайшлі мёртвае немаўля. Было ўстаноўлена, што дзіця нарадзілася жывым, міліцыя распачала крымінальную справу.

Падобны выпадак здарыўся нядаўна ў Мінску — ў памяшканні для смеццевых кантэйнераў студэнцкага інтэрната на вуліцы Беларускай знайшлі труп нованароджанай дзяўчынкі. Пад падазрэнне трапіла 20-гадовая студэнтка, яе змясцілі ў медустанову для праходжання комплекснай псіхолага-псіхіятрычнай экспертызы.

Фота: Intex-press

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі