Мінская студэнтка, якая выкінула ў смецце дзіця, пройдзе псіхэкспертызу
Матывам як учынка магло стаць тое, што біялагічны бацька не захацеў прызнаваць дзіця.
Студэнтка адной са сталічных ВНУ, якая забіла сваё нованароджанае дзіця і выкінула яго ў смеццеправод, змешчаная ў медыцынскую ўстанову для праходжання комплекснай псіхолага-псіхіятрычнай экспертызы. Як паведаміла БЕЛТА афіцыйны прадстаўнік Следчага камітэту Юлія Ганчарова, крымінальная справа па факце гэтага інцыдэнту ўзятая пад асабісты кантроль начальніка сталічнага ўпраўлення СК.
Нагадаем, што 5 чэрвеня ў студэнцкім інтэрнаце па вуліцы Беларускай у Мінску ў памяшканні смеццевых кантэйнераў знайшлі труп нованароджанай дзяўчынкі. Паводле папярэдняй экспертызы, дзіця нарадзілася жывым.
Падазраванай у забойстве дзіця стала 20-гадовая студэнтка. Адным з матываў гэтага ўчынка магло стаць тое, што біялагічны бацька не хацеў прызнаваць дзіця.
Фота з архіву