У Полацку ў кантэйнеры для смецця знайшлі мёртвае немаўля
Было ўстаноўлена, што дзіця нарадзілася жывым. Праваахоўнікі шукаюць яго маці.
У Полацку ў двары аднаго з жылых дамоў у кантэйнеры для смецця знайшлі мёртвае немаўля. Здарэнне адбылося ўвечары 31 траўня.
Як інфармуе прэс-служба Следчага камітэта, было ўстаноўлена, што дзіця нарадзілася жывым. Распачатая крымінальная справа, артыкул — "забойства маці нованароджанага дзіцяці". Праваахоўнікі шукаюць маці немаўля. Таксама высвятляецца дакладная прычына смерці дзіцяці.
Фота: sk.gov.by