У Баранавічах у смеццевым баку студэнцкага інтэрната знайшлі труп немаўляці

У Баранавічах у смеццевым баку студэнцкага інтэрната па Камсамольскай вуліцы знайшлі труп нованароджанага хлопчыка. Здарэнне адбылося раніцай 10 чэрвеня. Як паведамляе Intex-press, раніцай павінны былі забраць смецце. Дворнік чакала машыну і выпадкова заўважыла ў кантэйнеры для шкла труп дзіцяці, які спачатку палічыла лялькай.

Пра жахлівую знаходку жанчына паведаміла ў міліцыю. Праваахоўнікі вядуць пошук маці дзіцяці. Прэс-служба Следчага камітэта інфармуе, што распачатая крымінальная справа па артыкуле "забойства".

Як паведамляла Еўрарадыё, падобны выпадак здарыўся нядаўна ў Мінску — ў памяшканні для смеццевых кантэйнераў студэнцкага інтэрната на вуліцы Беларускай знайшлі труп нованароджанай дзяўчынкі. Пад падазрэнне трапіла 20-гадовая студэнтка. Паводле папярэдняй інфармацыі, дзіця нарадзілася жывым. Студэнтку змясцілі ў медыцынскую ўстанову для праходжання комплекснай псіхолага-псіхіятрычнай экспертызы. Раней ў Полацку ў кантэйнеры для смецця знайшлі мёртвае немаўля, міліцыя распачала крымінальную справу.

Фота: sk.gov.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі