У Мінску ў смеццеправодзе студэнцкага інтэрната знайшлі труп немаўляці

У Мінску раніцай 5 чэрвеня ў смеццеправодзе аднаго з студэнцкіх інтэрнатаў знайшлі труп немаўляці. Дзе дакладна гэта адбылося, не паведамляецца.

Паводле папярэдняй інфармацыі, дзіця нарадзілася жывым. На месцы працавала следча-аператыўная група. Праваахоўнікі высвятляюць асобу маці дзіцяці, інфармуе БЕЛТА са спасылкай на Юлію Ганчарову, афіцыйную прадстаўніцу Следчага камітэта.  

Нагадаем, днямі ў Полацку ў кантэйнеры для смецця знайшлі мёртвае немаўля.

Здымак з архіву.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі