Магілёўскі аблвыканкам выдаткаваў летась 290 мільёнаў на кветкі
Такую ж суму плануюць выдаткаваць на кветкі ад абласнога выканкама і сёлета.
На сайце дзяржзакупак Магілёўскі аблвыканкам абвяшчае тэндэр на закупку кветкавых кампазіцый на суму 290 мільёнаў беларускіх рублёў.
“Гэта кветкі для нашых мерапрыемстваў, якія праходзяць у нас цягам усяго года. Гэта канкрэтна на ўвесь год — у нас многа мерапрыемстваў запланавана на гэты год. На 8 Сакавіка там невялікая доля кветак. Іншым разам мы кожны дзень бяром букеты, іншым разам — меней”, — паведамляе чыноўніца Магілёўскага аблвыканкама ў каментары Еўрарадыё.
Дарэчы, грошы на кветкі ад аблвыканкама аплачваюцца з мясцовага бюджэта.
Фота — wallon.ru