Магілёўскі пенсіянер гуляў па горадзе з пісталетам у руцэ

Магілёўскі пенсіянер гуляў па горадзе з пісталетам у руцэ

Да магілёўскіх міліцыянтаў звярнуўся адзін з гараджан і паведаміў, што па вуліцы Сядова ходзіць мужчына з прадметам у руках, падобным да пісталета. Мужчына размахваў зброяй, хаця міма ішлі і падлеткі, і маленькія дзеці.

Праваахоўнікі, якія выехалі на выклік, высветлілі, што са зброяй гуляў 61-гадовы раней не судзімы пенсіянер. У яго дома знайшлі самаробны пісталет. Пенсіянер распавёў міліцыянтам, што знайшоў зброю выпадкова некалькі гадоў таму. Знаходка ляжала ў яго дома. Аднак некалькі дзён таму мужчына ўзгадаў пра знойдзены пісталет і вырашыў прагуляцца па вуліцах, каб прадэманстраваць усім сваю рэч.

У сваім ўчынку ён нічога дзіўнага не бачыў. Пенсіянер запэўніваў міліцыянтаў, што ён проста прагульваўся.

Матэрыялы справы перададзеныя ў Следчы камітэт, каб пачаць на ўладальніка самаробнага пісталета крымінальную справу. Яму пагражае да сямі гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі