Маханёк: Спачатку інтэрнэтам карысталіся выключна навукоўцы

110808 Mihaniok site.mp3

Еўрарадыё: Сёння адзначаецца 20 гадоў з таго часу, як з’явіўся першы інтэрнэт-сайт. Хочацца паразмаўляць увогуле пра тое, як 20 гадоў таму выглядаў інтэрнэт, што гэта было?
Маханёк: "Быў адзін вэб-сайт. Да таго як быў вэб-сайт, была літаральна толькі пошта. Я пра гэта ведаю хутчэй з гісторыі, бо ў 1991 годзе я яшчэ не меў доступу да інтэрнэту. Вядома, што тады, да таго як прыдумаў Цімаці Джон Бернерс-Лі ідэю з HTML і гіпертэкставай разметкай, да гэтага інтэрнэт выкарыстоўваўся хутчэй для перадачы паведамленняў — электроннай поштай і г.д. і для таго, каб можна было перадаваць адзін аднаму нейкія файлы. Ім карысталіся звычайна навукоўцы ў выключна сур’ёзных мэтах. Калі ўжо з’явіліся вэб-сайты, пасля таго Цімаці Джон Бернерс-Лі стварыў сэрвер, тады ўжо сталі з’яўляцца нейкія больш, скажам так, несур’ёзныя мэты выкарыстання інтэрнэту".
Еўрарадыё: Які быў першы беларускі вэб-сайт?
Маханёк: "Дакладна, наколькі я ведаю, гэта невядома, які быў самы першы беларускі вэб-сайт. Стваралі першы інтэрнэт-вузел дзесьці ў 1991 годзе ў Беларусі і толькі недзе ў 1994-95 гадах з’явілася даменная зона .by, у якой, напэўна, адзін з першых сайтаў быў beltelecom.by, на якім таксама “Белтэлекам” прадаваў ці размяшчаў хостынг і там былі шматлікія сайты камерцыйных арганізацый".
Еўрарадыё: Калі вярнуцца да гісторыі, як людзі траплялі ў інтэрнэт на самым пачатку?
Маханёк: "Па-першае, самы першы інтэрнэт, ён быў проста ў навуковых установах, і там звычайна ён ужо быў праз тэлефонныя сеткі ці нейкія іншыя пракладзеныя сеткі. І ў Беларусі, на колькі я ведаю, інтэрнэт таксама пачаўся вакол Акадэміі навук. Людзі выходзілі ў інтэрнэт звычайна праз мадэм, тэлефанавалі на спецыяльныя нумары правайдараў. Тады патрабавалася заплаціць Белтэлекаму за пахвілінную камутацыю на мінскі нумар і яшчэ плаціць правайдэру пахвілінна за карыстанне інтэрнэтам".
Еўрарадыё: Як выглядалі першыя браўзеры, як яны з’явіліся?
Маханёк: "Ён выглядаў вельмі проста і яшчэ спалучаў у сабе і функцыі прагледача, і функцыі рэдактара. Ён не так доўга праіснаваў. Потым з’явіліся такія вядомыя браўзеры як Netscape Navigator, які быў вельмі доўга асноўным браўзерам у інтэрнэце. Большую часту 90 гадоў ім карысталася больш за 90% карыстальнікаў інтэрнэта. А потым з’явіліся Internet Explorer 1, 2, 3, якія выглядалі вельмі падобна да цяперашніх браўзераў, але яны былі значна больш маруднымі".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі