Макей абмеркаваў з кіраўніком МЗС Нямеччыны перспектывы супрацоўніцтва

Макей абмеркаваў з кіраўніком МЗС Нямеччыны перспектывы супрацоўніцтва

12-14 лютага міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей удзельнічаў у 52-й Мюнхенскай канферэнцыі па пытаннях бяспекі. Прэс-служба МЗС нашай краіны адзначае, што падчас яго сустрэч з федэральным міністрам замежных спраў Нямеччыны Франкам-Вальтэрам Штайнмаерам (на здымку), каардынатарам Федэральнага ўрада па міжграмадскім супрацоўніцтве з Расіяй, краінамі Цэнтральнай Азіі і Усходняга партнёрства, спецыяльным упаўнаважаным па пытаннях старшынства Нямеччыны ў АБСЕ ў 2016 годзе Гернатам Эрлерам, старшынёй Усходняга камітэта германскай эканомікі Вольфгангам Бюхеле былі разгледжаны перспектывы двухбаковага ўзаемадзеяння паміж Мінскам і Берлінам па шырокім коле пытанняў.

Таксама Макей у рамках канферэнцыі правёў перамовы з еўракамісарам па пытаннях пашырэння і еўрапейскай палітыкі суседства Йаханесам Ханам, міністрамі замежных спраў Люксембурга, Нідэрландаў, Нарвегіі, шэрагам іншых міністраў краін — чальцоў ЕС. Асноўны акцэнт у ходзе гутарак беларускі бок рабіў "на неабходнасці аднаўлення паўнавартаснага супрацоўніцтва паміж Рэспублікай Беларусь і Еўрапейскім саюзам".

Як паведамляла Еўрарадыё, 15 лютага Савет ЕС можа зняць санкцыі з Беларусі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі