Макей: Беларусь выступае за сустрэчу лідараў ЗША, ЕС, Расіі і КНР

Макей: Беларусь выступае за сустрэчу лідараў ЗША, ЕС, Расіі і КНР

Беларусь выступае за сустрэчу лідараў ЗША, Еўрасаюза, Расіі і Кітая для абмеркавання прычын крызісу ў міжнародных адносінах. Пра гэта на пасяджэнні савета міністраў замежных спраў АБСЕ ў Гамбургу заявіў кіраўнік беларускага знешнепалітычнага ведамства Уладзімір Макей.

"Наспела неабходнасць сустрэчы лідараў Расіі, ЗША, Еўрасаюза і Кітая для шчырага абмену меркаваннямі аб прычынах крызісу ў міжнародных адносінах, — цытуе словы Макея РІА "Новости". — Важна пакласці пачатак асэнсаванню новых правілаў шматпалярнасці, якая фармуецца, пры безумоўнай павазе інтарэсаў адзін аднаго".

Міністр замежных спраў Беларусі прапануе пры неабходнасці "падключыць да гэтага працэсу міжнародную экспертную супольнасць". Ён падкрэсліў, што наша краіна гатовая арганізаваць адпаведныя сустрэчы ў Мінску.

Тэлеканал "Беларусь 1" удакладняе, што з ініцыятывай аб сустрэчы сусветных лідараў у нашай краіне выступіў Аляксандр Лукашэнка.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі