Макей: Беларусь зацікаўленая ў шчыльнай супрацы з Саветам Еўропы

Макей: Беларусь зацікаўленая ў шчыльнай супрацы з Саветам Еўропы

У гэтыя дні нашу краіну наведвае з працоўным візітам міністр замежных спраў Балгарыі Даніэл Мітаў. 11 красавіка адбылася яго сустрэча з кіраўніком знешнепалітычнага ведамства нашай краіны Уладзімірам Макеем.

Як паведамляе прэс-служба МЗС, на перамовах былі абмеркаваныя бягучы стан і перспектывы развіцця двухбаковых адносін у палітычнай, эканамічнай і гуманітарнай сферах. Беларусь і Балгарыя дамовіліся нарошчваць супрацу па ўсіх напрамках, у прыватнасці, у сферы турызму. Асаблівая ўвага была акцэнтаваная на супрацоўніцтве ў рамках міжнародных арганізацый, у тым ліку ў Савеце Еўропы, дзе Балгарыя цяпер старшынюе ў Камітэце міністраў.

Макей: "Беларусь зацікаўленая ў арганізацыі шчыльнага ўзаемадзеяння з Саветам Еўропы, які, з нашага пункту гледжання, з'яўляецца адной з самых аўтарытэтных еўрапейскіх арганізацый і валодае значным экспертным патэнцыялам у цэлым шэрагу галінаў. Мы маем намер актыўна развіваць супрацоўніцтва і ў парламенцкім вымярэнні".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі