Макей будзе размаўляць з замежнымі амбасадарамі пра "Белы легіён"
Міністр замежных спраў Уладзімір Макей неўзабаве будзе абмяркоўваць з замежнымі амбасадарамі сітуацыю вакол "справы патрыётаў". Пра гэта ён паведаміў падчас міжнароднай канферэнцыі "Мінскі дыялог".
"Неўзабаве ў мяне запланаваныя сустрэчы з шэрагам амбасадараў. І мы будзем, вядома, закранаць гэтую тэму", — цытуе Радыё "Свабода" адказ Макея на пытанне пра "справу патрыётаў".
19 траўня кіраўнік беларускай дыпламатыі паведамляў ужо, што МЗС перадае ўсю неабходную інфармацыю па гэтай справе еўрапейскім партнёрам.
Як вядома, па "справе патрыётаў" за кратамі знаходзяцца цяпер 16 чалавек. Агулам па справе праходзяць каля трох дзясяткаў чалавек. 1 чэрвеня стала вядома, што з Мікалая і Яна Міхальковых, якія праходзілі па гэтай справе і былі выпушчаныя на волю, знялі абвінавачанні.