Макей: Лукашэнка перажывае, калі накрычыць на кагосьці
Нагадаем, што міністр замежных спраў Беларусі раней узначальваў Адміністрацыю прэзідэнта.
Пра характар “свайго шэфа” Уладзімір Макей распавёў У інтэрв’ю польскай газеце “Dziennik gazeta prawna”.
Макей: “Беларусь была акрэсленая як апошняя дыктатура Еўропы, што выклікае ўражанне, што на яе чале стаіць нехта, гатовы знішчыць усіх вакол. Але гэта няпраўда. Сапраўды, прэзідэнт з’яўляецца цвёрдым чалавекам у адносінах да тых, хто не выконвае службовых абавязкаў, парушае правілы, здзяйсняе злачынствы. Паверце, што ён пасля перажывае, калі на кагосьці накрычыць альбо выставіць камусьці прэтэнзіі. І шукае спосаб, каб змякчыць справу. Гэта калі гаварыць пра характар. Акрамя таго, на дадзены момант развіцця грамадства цвёрдая ўлада неабходна, каб забяспечыць той спакой і парадак, які пануе ў Беларусі”.
Фота — ctv.by