Макей прапанаваў пачаць кансультацыі па базавым пагадненні паміж Беларуссю і ЕС

Макей прапанаваў пачаць кансультацыі па базавым пагадненні паміж Беларуссю і ЕС

Уладзімір Макей у Бруселі прапанаваў пачаць кансультацыі па базавым пагадненні паміж Беларуссю і Еўрасаюзам. Кіраўнік МЗС нашай краіны 23 траўня паўдзельнічаў у 7-й штогадовай сустрэчы кіраўнікоў знешнепалітычных ведамстваў краін-чальцоў ЕС і краін-удзельніц "Усходняга партнёрства".

Як інфармуе прэс-служба МЗС Беларусі, у сваім выступе Макей агучыў падыходы нашай краіны да далейшага развіцця "Усходняга партнёрства" і дачыненняў з ЕС. Ён заклікаў захаваць цэласнасць ініцыятывы, не дапусціць з'яўлення новых раздзяляльных ліній у рэгіёне. Беларускі міністр выказаўся ў падтрымку рэгіянальных праектаў, якія садзейнічаюць развіццю гандлю, павышэнню транзітных магчымасцяў, прыцягненню інвестыцый, вырашэнню экалагічных і міграцыйных пытанняў.

Уладзімір Макей меў сустрэчы з прадстаўнікамі кіраўніцтва еўраструктур, кіраўнікамі МЗС краін-чальцоў Еўрасаюза і краін-удзельніц "Усходняга партнёрства". Між іншым, ён праінфармаваў кіраўніцтва Еўракамісіі пра тыя меры, якія Беларусь прымае для забеспячэння бяспекі на будаўніцтве Беларускай АЭС у Астравецкім раёне Гродзенскай вобласці. Макей падкрэсліў, што яны адпавядаюць міжнародным патрабаванням і стандартам.

Макей прапанаваў пачаць кансультацыі па базавым пагадненні паміж Беларуссю і ЕС
Фота: mfa.gov.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі