Макей возьме ўдзел у нефармальнай сустрэчы міністраў замежных спраў краін ЕС

Макей возьме ўдзел у нефармальнай сустрэчы міністраў замежных спраў краін ЕС

Міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей 3 верасня наведае з рабочым візітам Славакію. У Браціславе ён паўдзельнічае ў нефармальнай сустрэчы міністраў замежных спраў краін — чальцоў Еўрапейскага саюза і краін-удзельніц ініцыятывы "Усходняе партнёрства". Мяркуецца, што ў яе межах абмяркуюць рэгіянальную сітуацыю і перспектывы развіцця ініцыятывы, інфармуе прэс-служба МЗС нашай краіны.

Варта адзначыць, што гэта ўжо другі еўрапейскі візіт міністра замежных спраў за апошнія дні. 1 верасня Макей знаходзіўся ў нямецкім Патсдаме, ён удзельнічаў у нефармальнай сустрэчы кіраўнікоў знешнепалітычных ведамстваў АБСЕ.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі