Макрон абмеркаваў з Пуціным сітуацыю ў Беларусі

Макрон абмеркаваў з Пуціным сітуацыю ў Беларусі

30 верасня прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон затэлефанаваў прэзадэнту Расіі Уладзіміру Пуціну, паведамляе прэс-служба Крамля.

У сваёй размове кіраўнікі дзвюх дзяржаў закранулі сітуацыю ў Беларусі пасля прэзідэнцкіх выбараў. Пуцін заявіў Макрону, што Расія супраць "спробаў умяшання ва ўнутраныя справы суверэннай дзяржавы і знешняга ціску на легітымныя ўлады".

Як вядома, днямі Макрон сустракаўся ў Вільні са Святланай Ціханоўскай і запрасіў яе ў Парыж. 

Таксама прэзідэнты Францыі і Расіі абмеркавалі рэзкае абвастрэнне сітуацыі ў Нагорным Карабаху. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі