Макрон падтрымаў эмбарга на расійскія энерганосьбіты

Макрон падтрымаў эмбарга на расійскія энерганосьбіты

Прэзідэнт Францыі Эманюэль Макрон падтрымаў эмбарга на расійскія энерганосьбіты. Францыі не патрэбны расійскі газ, заявіў ён у эфіры тэлеканала France 5.

Паводле яго слоў, якія перадае hromadske.ua, Францыя плануе ўзмацніць санкцыі супраць паставак расійскага газу. Пры гэтым Макрон дадаў, еўрапейскі рынак ўзаемазвязаны, таму ў цэлым Еўропа залежыць ад расійскага газу.

Узмацненне санкцый супраць Расіі Макрон намераны абмеркаваць 19 красавіка з прэзідэнтам ЗША і еўрапейскімі лідарамі. На яго думку, Еўропа мусіць перастаць купляць расійскі вугаль і нафту, каб аслабіць здольнасці Масквы да вайны.

Раней, у пятым пакеце санкцый ЕС забараніў імпарт расійскага вугалю з жніўня 2022 года, закрыў свае парты і дарогі для расійскіх караблёў і грузавікоў. 

Украінскія ўлады настойваюць, каб ЕС цяпер увёў эмбарга на пастаўкі расійскай нафты. Шэраг еўрапейскіх краін пагадзіліся з такой прапановай. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі