Макрон заклікаў Лукашэнку перастаць быць саўдзельнікам вайны супраць Украіны
Эмануэль Макрон / Reuters
Лукашэнка абмеркаваў з прэзідэнтам Францыі Эмануэлем Макронам удзел Беларусі ў агрэсіі супраць Украіны ўвечары 26 лютага.
Акрамя вываду расійскіх войскаў з Беларусі, Макрон нагадаў аб неабходнасці супрацоўніцтва з міжнароднай супольнасцю для гуманітарнай дапамогі ўкраінскаму народу.
— ...брацкія стасункі паміж Беларускім і ўкраінскім народамі павінны заахвоціць Беларусь адмовіцца быць васалам і фактычным саўдзельнікам у вайне Расеі супраць Украіны, — паведамляе пасыл Макрона Елісейскі палац.
Таксама гаворка зайшла пра верагоднасць размяшчэння ў Беларусі ядзернай зброі. Лукашэнка заявіў, што інфармацыя пра гэта-фэйкі.
— Калі народ Беларусі не будуць душыць, не толькі аб ядзерным — і аб звычайным зброі гаворкі быць не можа.
Тым не менш раніцай 27 лютага кіраўнік УСУ паведаміў аб выпушчанай з тэрыторыі Беларусі ў напрамку Кіева ракеце.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.