Максімальны штраф для парушальнікаў мяжы ўзрасце да Br18 млн

Максімальны штраф за наўмыснае парушэнне дзяржаўнай мяжы Рэспублікі Беларусі ўзрасце да 100 базавых велічынь. З 23 ліпеня набывае моц закон, які тычыцца захавання памежнай бяспекі — менавіта згодна з ім узмацняецца адказнасць за парушэнне заканадаўства аб дзяржаўнай мяжы.

Цяпер за наўмыснае незаконнае перасячэнне мяжы максімальны штраф складае 50 базавых велічынь (на сёння гэта 9 мільёнаў рублёў), а мінімальны штраф не вызначаны. Згодна з новым законам, штраф за такое парушэнне будзе складаць ад 10 да 100 базавых велічынь, перадае БелаПАН са спасылкай на Дзяржаўны памежны камітэт.

Ілюстратыўнае фота з сайта belprauda.org

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі