Маладая мама пайшла працаваць, каб карміць сям'ю, а засталася вінная дзяржаве

Альбіна Ткачэнка / "Беларусь 4"
Альбіна Ткачэнка / "Беларусь 4"

Зрабіўшыся мамай, жыхарка Рагачоўскага раёна Альбіна Ткачэнка ўладкавалася на паўстаўкі прыбіральшчыцай у мясцовае райпо. А пазней высветлілася, што праз працу яна вінная дзяржаве ўдвая больш, чым зарабіла.

Альбіну ўладкавалі на працу па дамове падраду, і яна страціла не толькі магчымасць карыстацца льготамі і гарантыямі, але і права атрымліваць дапамогу па доглядзе дзіцяці.

З гэтай праблемай жанчына пайшла на прыём да інспектара Гомельскай вобласці Мікалая Рагашчука, сюжэт пра іх сустрэчу выйшаў у эфіры мясцовага тэлеканала. Чыноўнік "пайшоў насустрач" і прапанаваў ёй кампенсаваць дзяржаве грошы маленькімі часткамі: па 5% на працягу 20 месяцаў. Але не вызваліў ад неабходнасці вяртаць грошы.

Памер дапамогі па доглядзе за першым дзіцем з 1 жніўня склаў 556 рублёў у месяц, але на выплаты ў поўным памеры могуць прэтэндаваць далёка не ўсе бацькі. Напрыклад, толькі палову атрымаюць ІП і тыя, хто працуе па найме больш за палову месячнай нормы працоўнага часу.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі