Маладзечанцаў, якія адбівалі затрыманага, хочуць пасадзіць на тры гады
Пракурор Сяргей Габруковіч папрасіў пакараць маладзечанцаў Паўла Пяскова і Уладзіслава Еўсцягнеева пазбаўленнем волі. Для Пяскова ён папрасіў 3 гады і 3 месяцы калоніі агульнага рэжыму, для Еўсцягнеева —3 гады калоніі агульнага рэжыму, піша праваабарончы сайт "Вясна".
Абвяшчэнне прысуду суддзя Вікторыя Паляшчук прызначыла на 10:00 29 верасня.
Пяскова і Еўсцягнеева вінавацяць па ч. 2 арт. 363 Крымінальнага кодэкса (супраціў супрацоўніку АМАПу, звязаным з ужываннем гвалту). Гаворка ідзе пра падзеі 19 чэрвеня, калі на акцыі салідарнасці маладзечанцы адбыілі ў амапаўцаў затрыманага. Падзея атрымала шырокі розгалас, бо ў нейкі час у руках аднаго з амапаўцаў апынуўся пісталет, і ўсё гэта тапіла на відэа.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.