Малдаўскі спартовец хацеў трапіць у Беларусь па чужым пашпарце

Яны спрабавалі перасячы мяжу як па чужых, так і па падробленых дакументах, паведамляе БелаПАН.



Так, грамадзянін Малдовы ехаў у складзе групы на тэрыторыю Беларусі для ўдзелу ў спартовых зборах. У яго быў пратэрмінаваны пашпарт, які спартовец схаваў у асабістых рэчах. Перасякаць мяжу вырашыў па пашпарце знаёмага, аднак памежнікі заўважылі падробку.



Яго 39-гадовая суайчынніца хацела трапіць у Расію па пашпарце сястры. Па словах жанчыны, свой пашпарт яна страціла, а рабіць новы не было часу.



Яшчэ адна жанчына збіралася трапіць ва Украіну па расійскім пашпарце, у якім была замененая старонка з установачнымі данымі. Як высветлілася падчас праверкі дакумента, старонка была аддрукаваная на струмянёвым прынтары. Як растлумачыла затрыманая, дакумент яна атрымлівала праз сваякоў і пра тое, што пашпарт часткова падроблены, не ведала.



Фота — interfax.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі