Марыю Калеснікаву на пастраенне выводзілі пад рукі — праваабаронцы

Марыя Калеснікава / Віктар Талочка, SNA/imago images
Марыя Калеснікава / Віктар Талочка, SNA/imago images

Палітзняволеную Марыю Калеснікаву па-ранейшаму "прэсуюць" у жаночай калоніі Гомеля. Як стала вядома праваабаронцам з MAYDAY TEAM, Марыя ў калоніі па-ранейшаму мае праблемы са здароўем, таму не працуе. Каля месяца таму на пастраенне яе нават выводзілі пад рукі.

У апошні час Калеснікаву трымаюць у адзіночнай камеры. Да гэтага яе рэгулярна адпраўлялі ў ШІЗА.

Пры гэтым Калеснікава не губляе прысутнасці духа і рэгулярна карыстаецца чырвонай памадай — гэтая фішка стала сімвалам яе нязломнасці і аптымізму, пішуць праваабаронцы.

Пад канец лістапада 2022-га Калеснікава трапіла ў рэанімацыю з вострым перытанітам. У атрад з медчасткі яе вярнулі толькі ў сярэдзіне студзеня 2023-га.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі