Масавыя затрыманні на плошчы Якуба Коласа ў Мінску (фота)

Масавыя затрыманні на плошчы Якуба Коласа ў Мінску (фота)

Раніцай 25 сакавіка на плошчы Якуба Коласа ў Мінску прайшлі затрыманні. Міліцыя хапала патэнцыйных удзельнікаў несанкцыянаванага шэсця. У аўтазакі трапілі дзясяткі чалавек. Сярод іх — адзін з паплечнікаў апазіцыйнага дзеяча Мікалая Статкевіча Сяргей Спарыш. Ці затрыманы Статкевіч, пакуль дакладна невядома.

25 сакавіка адзначаюцца 100-я ўгодкі абвяшчэння дзяржаўнай незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі. Святочныя мітынг і канцэрт адбудуцца каля Опернага тэатру ў Мінску, яны дазволены ўладамі (пачатак — у 13:00). Дазволу на шэсце не было дадзена.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі