Матагоншчык загінуў, спрабуючы развіць хуткасць у 500 км/г
14 ліпеня Біл Уорнэр на закінутай ваеннай базе ў штаце Мэн упаў з матацыкла падчас заезду.
44-гадовы амерыканскі гоншчык Біл Уорнэр загінуў у ЗША. На закінутай базе амерыканскіх ВПС у штаце Мэн спартовец спрабаваў дасягнуць хуткасці ў 300 міль за гадзіну (амаль 500 км/г). Але на хуткасці прыкладна ў 285 міль/г яго мадыфікаваны Suzuki Hayabusa неспадзявана страціў кіраванне.
Дырэктар гонкі Цім Кэлі заявіў, што Уорнэр пасля аварыі знаходзіўся ў свядомасці і нават быў здольны размаўляць. Але праз гадзіну гоншчык памёр у шпіталі.
Нагадаем, у 2011 годзе Уорнэр усталяваў сусветны рэкорд хуткасці на звычайным матацыкле — 311 міль за гадзіну (500 км/г).
Фота: www.theepochtimes.com.