Матч "Рапід" — "Тарпеда-БелАЗ" пакажуць у жывым эфіры

Матч "Рапід" — "Тарпеда-БелАЗ" пакажуць у жывым эфіры

Матч "Рапід" (Вена, Аўстрыя) — "Тарпеда-БелАЗ" (Жодзіна, Беларусь) пакажуць у жывым эфіры. Гэта будзе другі паядынак гэтых каманд у 3-м раўндзе кваліфікацыі футбольнай Лігі Еўропы. Ён пачнецца ў чацвер, 4 жніўня, а 22-й гадзіне паводле беларускага часу. Трансляцыя запланаваная на тэлеканале "Беларусь 2", інфармуе "Прессбол". У першым матчы была зафіксаваная нічыя 0:0.

У той жа дзень у Брэсце мінскае "Дынама" прыме сербскую "Вайводзіну". Матч пачнецца ў 20.45. Жывая трансляцыя запланаваная на тэлеканале "Беларусь 5". У першым паядынку каманды згулялі ўнічыю 1:1. Дынамаўцы маюць перавагу, паколькі забілі гол на чужым полі.

Каманды, якія па выніках двух матчаў атрымаюць агульную перамогу, выйдуць у плэй-оф Лігі Еўропы.

Матч "Рапід" — "Тарпеда-БелАЗ" пакажуць у жывым эфіры
Фота: AFP

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі