МАЗ паскардзіўся ў Федэральную антыманапольную службу Расіі
На падставе заявы беларускага вытворцы і яго дылера была распачатая справа ў адносінах арганізатара аўкцыёну.
ФАС падазрае расійскую кампанію "Мосгортранс" у абмежаванні кола ўдзельнікаў аўкцыёну на пастаўку аўтобусаў на суму 4,7 млрд расійскіх рублёў. Гэты кантракт атрымала і ўжо выканала структура групы ГАЗ. Паводле заяўнікаў, тэхнічныя патрабаванні да аўтобусаў былі выкананыя такім чынам, каб ім адпавядала толькі прадукцыя Лікінскага аўтобуснага завода. Таму Мінскі аўтамабільны завод заяўку на ўдзел ў аўкцыёне падаў, але дапушчаны не быў.
Скарга МАЗа была не адзінай. Іх вывучалі каля года, пасля чаго і была распачатая справа, паведамляе "Ежедневник".
Фота — bymedia.net