МАЗ перадумаў адпраўляць кожнага трэцяга работніка ў вымушаны адпачынак
Мінскі аўтамабільны завод перадумаў адпраўляць кожнага трэцяга работніка ў вымушаны адпачынак, паведамляе прэс-служба Міністэрства прамысловасці. Планавалася, што прастоі адбудуцца 21 лютага, 9 і 20 сакавіка (7 лютага прастой ужо быў), і яны закрануць каля 30% работнікаў. Пры гэтым на асноўнай вытворчасці ўсе павінны былі працаваць.
Аднак 18 лютага кіраўніцтва Мінпраму і МАЗа прынялі рашэнне аб адмене запланаваных прастояў (іх прызналі "немэтазгоднымі"). Справа ў тым, што з'явілася дадатковая замова на вытворчасць пасажырскай тэхнікі. Таму і ў лютым, і ў сакавіку завод будзе працаваць па поўным графіку.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.