Медык у Гомелі фатаграфаваў пацыентаў падчас аперацый і змяшчаў у інтэрнэт

Журналісты "Гомельскай праўды" знайшлі шакуючы здымак у сацыяльнай сетцы "Вконтакте". Як можна меркаваць, аўтар фота працуе ў гомельскай лякарні. Падчас аперацыі ён рабіў здымкі пацыента і выкладаў у інтэрнэт. Пры гэтым аўтар здымкаў яшчэ і задаў віртуальным сябрам пытанне: "Адгадайце, які орган".
 
"Гомельская праўда" піша, што ў яшчэ адной сетцы — Інстаграм — ёсць яшчэ некалькі здымкаў, зробленых падчас аперацыяў. Малады лекар выкладае іх з хэштэгамі — #аперацыя #ЦРБ #беларусь.

Юрысты кажуць, што гэта парушэнне Закона "Аб ахове здароўя", бо дактары абавязаныя захоўваць лекарскую таямніцу.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі