"Медыкаў пачнуць прадаваць". Лідзія Тарасенка пра недахоп дактароў у Беларусі

У лабараторыі / pixabay.com
У лабараторыі / pixabay.com

"Наша Мінздароўя за ручку з пракуратурай спрабуе спіхнуць усю віну на дактароў, маўляў, дактары вінаватыя, што іх няма", — расказвае Еўрарадыё каардынатарка фонду медыцынскай салідарнасці Беларусі Лідзія Тарасенка.

Паводле апошніх афіцыйных звестак, сёння Беларусь мае патрэбу ў 4,8 тыс. дактароў-спецыялістаў і амаль 3,9 тыс. медсясцёр. У той час як яшчэ ў другой палове студзеня наймальнікі мелі патрэбу ў 4,6 тыс. дактароў-спецыялістаў і 3,3 тыс. медсясцёр.

Што значаць гэтыя лічбы для беларусаў, з чым звязаны рост недахопу кадраў апошнім часам і ці ёсць ён насамрэч?

“Медиков начнут продавать”. Лидия Тарасенко о нехватке врачей в Беларуси
Лідзія Тарасенка / архіў эксперткі

Лідзія Тарасенка: Праблема ў тым, што мы не ведаем сапраўднай статыстыкі як па колькасці дактароў, так, і, уласна, па колькасці людзей у краіне — мы таксама не ведаем, колькі нас. У нас няма ніякіх падстаў давяраць статыстыцы Белстата, бо дзяржорганы ўжо неаднаразова трапляліся на абсалютна бессаромнай хлусні.  

Гэтыя людзі не памяняліся — з чаго б нам ім давяраць? На жаль, мы вымушаныя абапірацца на нейкія абрыўкі інфармацыі, якія да нас далятаюць. Дзякуючы банку вакансій, які пакуль яшчэ не закрылі, бачым больш-менш рэальную карціну па сітуацыі з працоўнымі месцамі.

4,8 тысяч дактароў — гэта вельмі шмат, прыкладна 10% ад ставачнага фонду ў Беларусі. Гэта шмат, улічваючы, што тыя, хто працуе, наўрад ці працуюць на адну стаўку.

Мы ведаем, што велізарная колькасць людзей скардзіцца на немагчымасць своечасова прайсці нейкія абследавання, немагчымасць трапіць да спецыяліста.

Дзяржорганы заяўляюць, што дактары кепска працуюць, і ладзяць праверкі, падчас якіх выстаўляюць прэтэнзіі спецыялістам і агучваюць, што іх працу трэба аптымізаваць. Па сутнасці, прэтэнзіі дактарам выстаўляюць людзі, па віне якіх тыя ж чэргі ў паліклініках і ствараюцца.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі