Механізм з 70-х за 650 рублёў: “Луч” прэзентаваў гадзіннік да свайго 65-годдзя

Механізм з 70-х за 650 рублёў: “Луч” прэзентаваў гадзіннік да свайго 65-годдзя

19 снежня Мінскі гадзіннікавы завод паказаў журналістам новы гадзіннік, які выйдзе звышмаленькім тыражом 65 экзэмпляраў. Яго вырабілі да 65-годдзя “Луча”. Кожны з гадзіннікаў мае свой нумар. Унікальнасць вырабу — у механізме, які не выкарыстоўваўся ўжо больш за 30 гадоў. Кошт таксама прымеркавалі да памятнай даты — 650 рублёў.

Сэрцам гадзінніка стаў механізм “2209”, які перастаў ужывацца яшчэ ў 1982 годзе. Прадпрыемства некалькі гадоў выкупляла ў насельніцтва старыя гадзіннікі менавіта з такім механізмам, каб дастаць механічнае “сэрца”, прывесці яго ў належны стан і даць другое жыццё. Тэхнічныя параметры стрэлак прыйшлося шукаць у архівах, затое цяпер яны з’яўляюцца дакладнай копіяй тых, якія ставіліся шмат год таму.

На механізме зроблены асобны акцэнт — заднюю крышку гадзінніка наўмысна зрабілі празрыстай, каб людзі маглі ўбачыць усю складанасць яго працы.

Механізм з 70-х за 650 рублёў: “Луч” прэзентаваў гадзіннік да свайго 65-годдзя
Галоўны дызайнер распавядае пра асаблівасці юбілейнага вырабу

У флагманскім магазіне “Луча” (пр. Незалежнасці, 18) зладзілі адмысловую выставу рарытэтных калекцыйных гадзіннікаў, створаных ў гонар памятных дат: Алімпіяды-1980, Перабудовы і інш. Сярод рэдкіх экспанатаў — “месячны” гадзіннік, які паказвае час па месячным календары. Паглядзець на рарытэты можна будзе да 31 снежня.

Для журналістаў адчынілі дзверы і самога завода, дзе дагэтуль вырабляюць знакамітыя беларускія гадзіннікі. Пра тое, як працуе прадпрыемства, з кім з буйных міжнародных кампаній супрацоўнічае брэнд, а таксама, калі з’явіцца першы беларускі смарт-гадзіннік, неўзабаве чытайце на старонках Еўрарадыё.

Больш важных і цікавых навінаў у праграме "Еўразум" за 19.12

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі