Меланія Трамп адмовіла сувязі з Джэфры Эпштэйнам

Першая ледзі ЗША Меланія Трамп
 

Першая ледзі ЗША Меланія Трамп   / Reuters

Першая ледзі ЗША Меланія Трамп адмовіла сувязі з Джэфры Эпштэйнам, піша BBC.

Яна абвергла чуткі пра тое, што менавіта Эпштэйн пазнаёміў яе з будучым мужам, прэзідэнтам ЗША Дональдам Трампам. Першая ледзі назвала іх спробай дыскрэдытаваць сваю рэпутацыю.

Пры гэтым яна заклікала да правядзення слуханняў у Кангрэсе па справах ахвяраў сексуальнай эксплуатацыі з боку Эпштэйна.

Раней з офіса Меланіі Трамп не паступала ніякіх сведчанняў пра тое, што яна мае намер выступіць з заявай адносна Эпштэйна. Сам Трамп заявіў агенцтву MS Now, што не ведаў пра заяву сваёй жонкі загадзя.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.