Мэру Варшавы прапанавалі абвясціць конкурс на помнік Кастусю Каліноўскаму
Мэру Варшавы Рафалу Тшаскоўскаму прапанавалі абвясціць конкурс на помнік Кастусю Каліноўскаму, каб яго пасля ўсталяваць у польскай сталіцы. Стваральнікі петыцыі нагадваюць пра заслугі "агульнага героя Беларусі, Літвы, Польшчы і Украіны". Яе тэкст з'явіўся на сайце Petycjeonline.com.
На думку ініцыятараў, помнік Каліноўскаму "можа стаць годным і цудоўным месцам" для супольнага адзначэння важных юбілеяў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.