Міхневіч: Санкцыі ЗША больш шкодзяць Беларусі, чым санкцыі ЕС

Санкцыі ЕС супраць Беларусі "вялікага эканамічнага эфекту не маюць". А вось у санкцыях ЗША "ёсць банкаўскі складнік, які некалькі псуе жыццё". З такой заявай выступіў першы намеснік міністра замежных спраў Беларусі Аляксандр Міхневіч.

Ён адзначыў, што санкцыі Еўрасаюза маюць "хутчэй маральны негатыўны характар, паколькі невялікая колькасць нашых прадпрыемстваў патрапілі пад еўрапейскія санкцыі".

"Наша мэта — развянчаць меркаванне аб тым, што Беларусь пад санкцыямі. Ёсць 200 чалавек, уезд якім у ЕС абмежаваны. Сустрэнецеся з імі ў Эміратах ці яшчэ дзесьці", — цытуе словы Аляксандра Міхневіча РІА "Новости".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі